18.12.2013 | Новости компании (архив)
«ЭЛЕКТРАСІЛА» запрашае на калядны дзіцячы фестываль «Калядкі Ў нашым доме»!
Свята адбудзецца 21 i 22 снежня з 12.00 да 18.00!
Сетка крамаў «ЭЛЕКТРАСIЛА» і галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашаюць дзетак і бацькоў на калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў!
У гэтым годзе мы запрашаем вас у наш чароўны дом, стварыць які дапамагла мастачка Антаніна Слабодчыкава.
Мастакі і дызайнеры зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста: самаробныя нататнікі ў каляровых вокладках, чароўныя цацкі-елачкі і фантастычныя калядныя маскі! Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры.
Партнер фестывалю - сетка крамаў «ЭЛЕКТРАСIЛА» прапануе маленькім гасцям свята маляванкі «Хто жыве ў доме».
Разам з іншымі партнерамі фэста дзеці створаць ўласны каляндар на надыходзячы 2014 год, паўдзельнічаюць у цікавых гульнях і майстаркласах па тэме: «Дзеці ў інтэрнэце: як навучыць бяспецы ў віртуальным свеце».
Святочны настрой таксама забяспечыць прыгожае светавое афармленне.
Спецыяльна для фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», музыкі электроннага праекту SUMA (digitalarchaica) зладзяць сэт жывога чытаньня навагодняй казкі. Казка «Як на сьвеце з'явіўся Дзед Мароз» прагучыць у кампаніі жывога саунд-дызайну, візуальнага праграміраваньня і двух дзіцячых хароў народных спеваў. Запрашаем вас на гадзіну чароўнага пагружэння ў кранальны дзіцячы свет. Адпачніце разам з SUMA перад святамі і нагадайце сабе, як гэта- быць маленькім.
Удзельнікі праекта: чытае – Руся, sound design - Nick Cherny, visual programming - Арцём Атрашэўскі, кантрабас - Аляксей Будзько, дзіцячы хор «Весянчук», дзіцячы хор «Рада». Казка «Як на свеце з'явіўся Дзед Мароз» аўтар Павал Сіманаў, пераклад Тацьцяна Цуканава (праект «Кнігі Дзеткам»).
У кнігарні «ЛогвінаЎ» — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа прадставяць дзеткам кнігу братоў Грым «Казкі».
Крама дызайнерскіх рэчаў «Ў» прапануе дзіцячую прадукцыю — цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад белаускіх дызайнераў. А для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – безліч варыянтаў святочных сувеніраў.